Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

пра музей

Дата: 9 октября 2019 в 22:19, Обновлено 11 октября 2019 в 01:12
БЕЛ РУС ENG

Адкрыццё музея...

<iframe align="middle" allowfullscreen="" frameborder="0" height="200" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/d2xdUKTLSy4" width="350"></iframe>

<iframe align="middle" allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="350" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/tV1gmcr31-U" width="500"></iframe>

прэзентацыя адкрыцця музея спампаваць


<font color="#800000" face="Bookman Old Style" size="5"></font>

<font size="2">  </font>

Кіраўнік музея СШ №11 г.Ліды

Ашмяна Людміла Эдуардаўна

<font size="2">   </font>У нашай школе музей стаў навукова-метадычным цэнтрам, на базе якога  праводзяцца масавыя мерапрыемствы: экскурсіі, мітынгі, урокі мужнасці, сустрэчы з   цікавымі людзьмі, лідскімі краязнаўцамі А.Ф.Куляшом, В.В. Сліўкіным.  Пошукавая дзейнасць вялася па розных кірунках: пошук     матэрыялаў і новых фактаў пра падзеі ВАВ на Лідчыне, матэрыял пра дзейнасць     авіяэскадрыллі  «Нармандыя-Нёман» у Беларусі і на тэрыторыі Лідчыны ў прыватнасці і г.д. Вынікі  пошукавай дзейнасці складаюць аснову краязнаўча-даследчых  работ. Наведаўшы музей СШ №11, вы не толькі атрымаеце цікавую інфармацыю  пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але і ўбачыце каштоўныя экспанаты – сведкі таго часу (аўсвайс перыяду акупацыі, эмблему нямецкай машыны, нямецкі патранташ, слоўнік для палёгкі зносін паміж нямецкімі і рускімі чыгуначнікамі). Вы даведаецеся пра трагічную гісторыю, якая здарылася на падводнай лодцы «Ленінскі камсамол». Папова Н.І., Кулеш А.Ф., Бурак А.А., Мазоўка А.С. - гэта няпоўны спіс тых, пра каго вы зможаце даведацца, калі прыйдзеце ў наш музей.

Падрабязна даведацца пра работу музея...

<iframe align="middle" allowfullscreen="" frameborder="0" height="200" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/nTD8dG3VACQ" width="350"></iframe>

Мэта: стварэнне каштоўнасна- арыентацыйнай прасторы, якая спрыяе  выхаванню ў вучняў патрыятычных пачуццяў, фармаванню нацыянальнай самасвядомасці, актыўнай грамадзянскай пазіцыі праз далучэнне да   нацыянальнай культуры і гераічнага мінулага Айчыны



Задачы:
- стварыць умовы для развіцця ў вучняў пазнавальнай цікавасці да сваіх нацыянальных каранёў, імкнення да адраджэння, захавання і працягу традыцый беларускага народа;
- даследаваць гісторыка-культурныя каштоўнасці малой Радзімы ва ўзаемасувязі з гісторыяй, культурай і прыродай рэгіёна праз прыцягненне вучняў да актыўных формаў турысцка-краязнаўчай дзейнасці (паходы, экскурсіі, экспедыцыі);
- павялічыць ахоп вучняў пошукавым і  валанцёрскім рухам па даследаванні як агульнавядомых аб’ектаў гісторыі, культуры, эканомікі, прыроды рэгіёна, так і малавывучаных  праз стварэнне летапісу гістарычнага развіцця г. Ліды;
- спрыяць захаванню гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы праз сістэматызацыю і збіранне матэрыялаў  у рамках дзейнасці школьнага музея;
- арганізаваць прапагандысцкую дзейнасць па папулярызацыі гісторыка-культурнай  спадчыны малой радзімы праз супрацоўніцтва з  Лідскім тэлерадыёаб’яднаннем, «Лідскай газетай», газетай «Принёманские вести».
- прыцягнуць падлеткаў асацыяльных паводзін да ўдзелу ў сацыяльна значных акцыях



Каардынацыйным цэнтрам пошукавай, навукова-даследчай дзейнасці працягвае выступаць

Савет музея, у склад якога ўваходзяць педагогі і вучні.

<font face="Bookman Old Style" size="2"></font>



Асноўныя кірункі дзейнасці школьнага музея:

  • укараненне музейнай педагогікі ў адукацыйны працэс;
  • арганізацыя паходаў і экскурсій;
  • праектная дзейнасць;
  • правядзенне масавых мерапрыемстваў на базе музея;
  • організацыя пошукава – даследчых экспедыцый па выяўленні малавядомых фактаў з гісторыі рэгіёна;
  • пошук закінутых і недагледжаных магіл і іх добраўпарадкаванне;
  •  супрацоўніцтва з Лідскім гісторыка-мастацкім музеем, СМІ, занальным архівам, з установамі дадатковай адукацыі,  установамі культуры.

 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.