Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

галоуная

Дата: 9 октября 2019 в 16:11, Обновлено 20 июля 2020 в 16:14
БЕЛ РУС ENG



Гісторыка-краязнаўчы музей СШ №11
“На скрыжаванні дарог”



Наш музей – гэта цэнтр духоўнага, грамадзянскага, патрыятычнага выхавання.
 

Калі вам цікава:

  • ажыццявіць вандроўку ў мінулае і сучаснае
  • дакрануцца да гераічнага мінулага свайго народа
  • даведацца пра гісторыю школы, горада, раёна
  • бліжэй пазнаёміцца з культурнымі традыцыямі свайго народа
  • прыняць удзел у пошукава-даследчай дзейнасці


Формы нашай работы:

  • экскурсіі, паходы
  • пошукавыя даследаванні
  • краязнаўчыя чытанні, лекторыі
  • віктарыны, дыспуты
  • круглыя сталы
  • экспедыцыі ў гістарычнае мінулае
  • сустрэчы з цікавымі людзьмі
  • акцыя “Гісторыя аднаго прадмета”
  • акцыя “Дамашні музей у чамадане”

     

        У сярэдняй школе №11 з 03.05.2004 года дзейнічаў Музейны пакой Баявой славы. Загадам №646 ад 19.12.2011 музейны пакой быў пераведзены ў статус музея, які атрымаў назву“На скрыжаванні дарог”. Профіль музея гісторыка-краязнаўчы. Агульная плошча 50 м².  З 16.01.2012 па 16.02.2013 была праведзена маштабная рэканструкцыя як памяшкання, так і самога музея. З’явілася новая экспазіцыя «Вернасць воінскаму абавязку», прысвечаная вайне ў Афганістане, пашырылася поле дзейнасці музея. 



 НАШЫ ДЗВЕРЫ АДЧЫНЕНЫ ДЛЯ ЎСІХ

 МЫ ВАС ЧАКАЕМ! 



 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.